Чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году Расея
|
Падрабязнасьці чэмпіянату |
---|
Месца правядзеньня | Расея |
---|
Час правядзеньня | 14 чэрвеня — 15 ліпеня |
---|
— у фінальнай частцы | 32 |
---|
Месца правядзеньня фіналу | «Лужнікі», Масква |
---|
Выніковае становішча |
---|
Чэмпіён | Францыя |
---|
Другое месца | Харватыя |
---|
Трэцяе месца | Бэльгія |
---|
Чацьвертае месца | Ангельшчына |
---|
Статыстыка чэмпіянату |
---|
Згуляна матчаў | 64 |
---|
Забіта галоў | 169 (2.64 за гульню) |
---|
Наведвальнасьць | 3 031 768 (47 371 за матч) |
---|
Бамбардзір | Гары Кейн (6 галоў) |
---|
|
Чэмпіяна́т сьве́ту па футболе 2018 году — 21-ы чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА, які праходзіў у Расеі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 году. Расея ўпершыню ў сваёй гісторыі стала краінай-гаспадыняй. Гэта першы чэмпіянат сьвету, які праходзіў у Эўропе з 2006 году, калі турнір меў месца ў Нямеччыне. Упершыню сусьветнае першынства праводзілася ва Ўсходняй Эўропе. У суме гэта 11 раз, калі яно праходзіла ў Эўропе. Усе стадыёны, якія прымалі гульні чэмпіянату, месьцяцца ў эўрапейскай частцы Расеі, каб захаваць добрую лягістыку для замежных камандаў і заўзятараў.
У фінальным турніры прымалі ўдзел 32 нацыянальныя зборныя, 31 зь якіх прайшлі стадыю кваліфікацыйных спаборніцтваў, а зборная Расеі аўтаматычна кваліфікавалася як каманда-гаспадар. 20 з 32 зборных бралі ўдзел у чэмпіянаце сьвету 2014 году, у тым ліку і дзейны чэмпіён зборная Нямеччыны. У гэты ж час зборныя Ісьляндыі і Панамы ўпершыню ў сваёй гісторыі бралі ўдзел у мундыялі.
Чэмпіянат сьвету 2018 году ў Расеі праходзіў у 11 гарадох на 12 стадыёнах. Фінал адбыўся 15 ліпеня на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве[1][2]. Зборная Францыі перамагла зборную Харватыі зь лікам 4:2 і другі раз у сваёй гісторыі выйграла чэмпіянат сьвету. Пераможца чэмпіянату сьвету возьме ўдзел у Кубку канфэдэрацыяў 2021 году.
Расея як арганізатар прапанавала наступныя гарады, якія прымуць матчы чэмпіянату: Калінінград, Казань, Краснадар, Масква, Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне, Санкт-Пецярбург, Самара, Саранск, Сочы, Валгаград, Яраслаўль і Екацярынбург[3]. Усе гарады знаходзяцца ў непасрэднай блізкасьці або ў эўрапейскай частцы Расеі, што дазволіць скараціць магчымыя пераезды з гораду ў горад. Аднак стаўка на 13 гарадоў-гаспадароў і 16 стадыёнаў перавышала мінімальныя патрабаваньні ФІФА.
У кастрычніку 2011 году колькасьць стадыёнаў была паменшана з 16 да 14. Будаўніцтва прапанаванага стадыёну ў Падольску ў Маскоўскай вобласьці было адменена абласным урадам, а стадыёны сталіцы «Адкрыцьцё-Арэна» і «Дынама» канкуравалі адзін з адным за права прыняць матчы паводле таго, хто зь іх будзе пабудаваны першым[4].
Канчатковы выбар гарадоў-гаспадароў быў абвешчаны 29 верасьня 2012 году. Колькасьць зноўку была скарочана, ужо да 11 гарадоў, а колькасьць стадыёнаў да 12. Такім чынам з канчатковага сьпісу былі выдалены Краснадар і Яраслаўль. Фінал чэмпіянату сьвету пройдзе на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.
Лёсаваньне групавога этапу прайшло 1 сьнежня 2017 году. Каманды былі падзеленыя на 8 групаў па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы выйшлі ў 1/8 фіналу.
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя |
14 чэрвеня 2018 | Масква, Лужнікі | Расея | 5:0 | Саудаўская Арабія | Газінскі, 12’, Чэрышаў, 43’, 90+1’, Дзюба, 71’, Галавін, 90+4’ | Нэстар Пітана (Аргентына) |
15 чэрвеня 2018 | Екацярынбург | Эгіпет | 0:1 | Уругвай | Хімэнэс, 89’ | Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды) |
19 чэрвеня 2018 | Санкт-Пецярбург | Расея | 3:1 | Эгіпет | Фатгі, 47’ (аўтагол), Чэрышаў, 59’, Дзюба, 62’; Саляг, 73’ (пэн.) | Энрыке Касэрэс (Парагвай) |
20 чэрвеня 2018 | Растоў-на-Доне | Уругвай | 1:0 | Саудаўская Арабія | Суарэс, 23’ | Клеман Турпэн (Францыя) |
25 чэрвеня 2018 | Самара | Уругвай | 3:0 | Расея | Суарэс, 10’, Чэрышаў, 23’ (аўтагол), Кавані, 90’ | Малянг Дыду (Сэнэгал) |
25 чэрвеня 2018 | Валгаград | Саудаўская Арабія | 2:1 | Эгіпет | аль-Фарадж, 45+6’ (пэн.), аль-Даўсары, 90+5’; Саляг, 22’ | Вільмар Ральдан (Калюмбія) |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя |
15 чэрвеня 2018 | Санкт-Пецярбург | Марока | 0:1 | Іран | Бугадуз, 90+5’ (аўтагол) | Джунэйт Чакыр (Турэччына) |
15 чэрвеня 2018 | Сочы | Партугалія | 3:3 | Гішпанія | Раналду, 4’ (пэн.), 44’, 88’; Коста, 24’, 55’, Нача, 58’ | Джанлюка Рокі (Італія) |
20 чэрвеня 2018 | Масква, Лужнікі | Партугалія | 1:0 | Марока | Раналду, 4’ | Марк Гейгер (ЗША) |
20 чэрвеня 2018 | Казань | Іран | 0:1 | Гішпанія | Коста, 54’ | Андрэс Куньня (Уругвай) |
25 чэрвеня 2018 | Саранск | Іран | 1:1 | Партугалія | Ансарыфард, 90+3’ (пэн.); Куарэжма, 45’ | Энрыке Касэрэс (Парагвай) |
25 чэрвеня 2018 | Калінінград | Гішпанія | 2:2 | Марока | Іска, 19’, Аспас, 90+1’; Бутаіб, 14’, Эн-Нэсыры, 81’ | Раўшан Ірматаў (Узбэкістан) |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя |
16 чэрвеня 2018 | Казань | Францыя | 2:1 | Аўстралія | Грызман, 58’ (пэн.), Пагба, 81’; Едынак, 62’ (пэн.) | Андрэс Куньня (Уругвай) |
16 чэрвеня 2018 | Саранск | Пэру | 0:1 | Данія | Поўльсэн, 59’ | Бакары Гасама (Гамбія) |
21 чэрвеня 2018 | Самара | Данія | 1:1 | Аўстралія | Эрыксэн, 7’; Едынак, 38’ (пэн.) | Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія) |
21 чэрвеня 2018 | Екацярынбург | Францыя | 1:0 | Пэру | Мбапэ, 34’ | Магамэд Абдула Гасан Магамэд (ААЭ) |
26 чэрвеня 2018 | Масква, Лужнікі | Данія | 0:0 | Францыя | | Сандра Рыччы (Бразылія) |
26 чэрвеня 2018 | Сочы | Аўстралія | 0:2 | Пэру | Карыльлё, 18’, Герэра, 50’ | Сяргей Карасёў (Расея) |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя |
16 чэрвеня 2018 | Масква, Адкрыцьцё-Арэна | Аргентына | 1:1 | Ісьляндыя | Агуэра, 19’; Фінбогасан, 23’ | Шыман Марціняк (Польшча) |
16 чэрвеня 2018 | Калінінград | Харватыя | 2:0 | Нігерыя | Этэба, 32’ (аўтагол), Модрыч, 71’ (пэн.) | Сандра Рыччы (Бразылія) |
21 чэрвеня 2018 | Ніжні Ноўгарад | Аргентына | 0:3 | Харватыя | Рэбіч, 53’, Модрыч, 80’, Ракіціч, 90+1’ | Раўшан Ірматаў (Узбэкістан) |
22 чэрвеня 2018 | Валгаград | Нігерыя | 2:0 | Ісьляндыя | Муса, 49’, 75’ | Мэт’ю Конгер (Новая Зэляндыя) |
26 чэрвеня 2018 | Санкт-Пецярбург | Нігерыя | 1:2 | Аргентына | Мозэс, 51’ (пэн.); Мэсі, 14’, Роха, 86’ | Джунэйт Чакыр (Турэччына) |
26 чэрвеня 2018 | Растоў-на-Доне | Ісьляндыя | 1:2 | Харватыя | Г. Сыгурдсан, 76’ (пэн.); Бадэль, 53’, Пэрышыч, 90’ | Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія) |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя |
17 чэрвеня 2018 | Самара | Коста-Рыка | 0:1 | Сэрбія | Калараў, 56’ | Малянг Дыду (Сэнэгал) |
17 чэрвеня 2018 | Растоў-на-Доне | Бразылія | 1:1 | Швайцарыя | Каўтыньню, 20’; Цубэр, 50’ | Сэсар Артура Рамас (Мэксыка) |
22 чэрвеня 2018 | Санкт-Пецярбург | Бразылія | 2:0 | Коста-Рыка | Каўтыньню, 90+1’, Нэймар, 90+7’ | Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды) |
22 чэрвеня 2018 | Калінінград | Сэрбія | 1:2 | Швайцарыя | Мітравіч, 5’; Джака, 52’, Шакіры, 90’ | Фэлікс Брых (Нямеччына) |
27 чэрвеня 2018 | Масква, Адкрыцьцё-Арэна | Сэрбія | 0:2 | Бразылія | Паўліньню, 36’, Т’ягу Сылва, 68’ | Алірэза Фагані (Іран) |
27 чэрвеня 2018 | Ніжні Ноўгарад | Швайцарыя | 2:2 | Коста-Рыка | Джэмайлі, 31’, Дрміч, 88’; Ўостан, 56’, Зомэр, 90+3’ (аўтагол) | Клеман Турпэн (Францыя) |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя |
17 чэрвеня 2018 | Масква, Лужнікі | Нямеччына | 0:1 | Мэксыка | Лясана, 35’ | Алірэза Фагані (Іран) |
18 чэрвеня 2018 | Ніжні Ноўгарад | Швэцыя | 1:0 | Рэспубліка Карэя | Гранквіст, 65’ (пэн.) | Хоэль Агіляр (Сальвадор) |
23 чэрвеня 2018 | Растоў-на-Доне | Рэспубліка Карэя | 1:2 | Мэксыка | Сон Хын-Мін, 90+3’; Вэля, 26’ (пэн.), Эрнандэс, 66’ | Міларад Мажыч (Сэрбія) |
23 чэрвеня 2018 | Сочы | Нямеччына | 2:1 | Швэцыя | Ройс, 48’, Кроос, 90+5’; Тойванэн, 32’ | Шыман Марціняк (Польшча) |
27 чэрвеня 2018 | Казань | Рэспубліка Карэя | 2:0 | Нямеччына | Кім Ён-Гвон, 90+3’, Сон Хын-Мін, 90+6’ | Марк Гейгер (ЗША) |
27 чэрвеня 2018 | Екацярынбург | Мэксыка | 0:3 | Швэцыя | Аўгустынсан, 50’, Гранквіст, 62’ (пэн.), Альварэс, 74’ (аўтагол) | Нэстар Пітана (Аргентына) |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя |
18 чэрвеня 2018 | Сочы | Бэльгія | 3:0 | Панама | Мэртэнс, 47’, Люкаку, 69’, 75’ | Джані Сыказвэ (Замбія) |
18 чэрвеня 2018 | Валгаград | Туніс | 1:2 | Ангельшчына | Сасі, 35’ (пэн.); Кейн, 11’, 90+1’ | Вільмар Ральдан (Калюмбія) |
23 чэрвеня 2018 | Масква, Адкрыцьцё-Арэна | Бэльгія | 5:2 | Туніс | Э. Азар, 6’ (пэн.), 51’, Люкаку, 16’, 45+3’, Батшуаі, 90’; Брон, 18’, Хазры, 90+3’ | Хаір Маруфа (ЗША) |
24 чэрвеня 2018 | Ніжні Ноўгарад | Ангельшчына | 6:1 | Панама | Стоўнз, 8’, 40’, Кейн, 22’ (пэн.), 45+1’ (пэн.), 62’, Лінгард, 36’; Балёй, 78’ | Гегад Грыша (Эгіпет) |
28 чэрвеня 2018 | Калінінград | Ангельшчына | 0:1 | Бэльгія | Янузай, 51’ | Дамір Скаміна (Славенія) |
28 чэрвеня 2018 | Саранск | Панама | 1:2 | Туніс | Мэрыя, 33’ (аўтагол); Ф. Бэн Юсэф, 51’, Хазры, 66’ | Наваф Шукрала (Бахрэйн) |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя |
19 чэрвеня 2018 | Саранск | Калюмбія | 1:2 | Японія | Кінтэра, 39’; Кагава, 6’ (пэн.), Осака, 73’ | Дамір Скаміна (Славенія) |
19 чэрвеня 2018 | Масква, Адкрыцьцё-Арэна | Польшча | 1:2 | Сэнэгал | Крыховяк, 86’; Цёнэк, 37’ (аўтагол), Ньянг, 60’ | Наваф Шукрала (Бахрэйн) |
24 чэрвеня 2018 | Екацярынбург | Японія | 2:2 | Сэнэгал | Інуі, 34’, Хонда, 78’; Манэ, 11’, Ваге, 71’ | Джанлюка Рокі (Італія) |
24 чэрвеня 2018 | Казань | Польшча | 0:3 | Калюмбія | Міна, 40’, Фалькао, 70’, Хуан Куадрада, 75’ | Сэсар Артура Рамас (Мэксыка) |
28 чэрвеня 2018 | Валгаград | Японія | 0:1 | Польшча | Бэднарэк, 59’ | Джані Сыказвэ (Замбія) |
28 чэрвеня 2018 | Самара | Сэнэгал | 0:1 | Калюмбія | Міна, 74’ | Міларад Мажыч (Сэрбія) |
- 1 — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці
- 2 — матч завершыўся ў дадатковы час
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя |
30 чэрвеня 2018 | Казань | Францыя | 4:3 | Аргентына | Грызман, 13’ (пэн.), Павар, 57’, Мбапэ, 64’, 68’; Дзі Марыя, 41’, Мэркада, 48’, Агуэра, 90+3’ | Алірэза Фагані (Іран) |
30 чэрвеня 2018 | Сочы | Уругвай | 2:1 | Партугалія | Кавані, 7’, 62’; Пэпі, 55’ | Сэсар Артура Рамас (Мэксыка) |
1 ліпеня 2018 | Масква, Лужнікі | Гішпанія | 1:1 (3:4, пэн.) | Расея | Ігнашэвіч, 12’ (аўтагол); Дзюба, 41’ (пэн.) | Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды) |
1 ліпеня 2018 | Ніжні Ноўгарад | Харватыя | 1:1 (3:2, пэн.) | Данія | Манджукіч, 4’; М. Ёргенсэн, 1’ | Нэстар Пітана (Аргентына) |
2 ліпеня 2018 | Самара | Бразылія | 2:0 | Мэксыка | Нэймар, 51’, Фірміну, 88’ | Джанлюка Рокі (Італія) |
2 ліпеня 2018 | Растоў-на-Доне | Бэльгія | 3:2 | Японія | Вэртонген, 69’, Фэляйні, 74’, Шадлі, 90+4’; Харагуці, 48’, Інуі, 52’ | Малянг Дыду (Сэнэгал) |
3 ліпеня 2018 | Санкт-Пецярбург | Швэцыя | 1:0 | Швайцарыя | Форсбэрг, 66’ | Дамір Скаміна (Славенія) |
3 ліпеня 2018 | Масква, Адкрыцьцё-Арэна | Калюмбія | 1:1 (3:4, пэн.) | Ангельшчына | Міна, 90+3’; Кейн, 57’ (пэн.) | Марк Гейгер (ЗША) |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя |
6 ліпеня 2018 | Ніжні Ноўгарад | Уругвай | 0:2 | Францыя | Варан, 40’, Грызман, 61’ | Нэстар Пітана (Аргентына) |
6 ліпеня 2018 | Казань | Бразылія | 1:2 | Бэльгія | Рэнату Аўгусту, 76’; Фэрнандыньню, 13’ (аўтагол), дэ Бройнэ, 31’ | Міларад Мажыч (Сэрбія) |
7 ліпеня 2018 | Самара | Швэцыя | 0:2 | Ангельшчына | Магуайр, 30’, Алі, 59’ | Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды) |
7 ліпеня 2018 | Сочы | Расея | 2:2 (3:4, пэн.) | Харватыя | Чэрышаў, 31’, Фэрнандэс, 115’; Крамарыч, 39’, Віда, 101’ | Сандра Рыччы (Бразылія) |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя |
15 ліпеня 2018 | Масква, Лужнікі | Францыя | 4:2 | Харватыя | Манджукіч, 19’ (аўтагол), Грызман, 38’ (пэн.), Пагба, 59’, Мбапэ, 65’; Пэрышыч, 29’, Манджукіч, 69’ | Нэстар Пітана (Аргентына) |
- ^ Японія заняла месца вышэй за Сэнэгал праз колькасьць пунктаў фэйр-плэй: Японія –4, Сэнэгал –6