Новы Сьвет
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/CartedAmerique.jpeg/300px-CartedAmerique.jpeg)
Но́вы Сьвет — назоў, дадзены эўрапейцамі пры канцы XV стагодзьдзя новаму кантынэнту — Амэрыцы, супрацьпастаўляючы яго «Старому Сьвету» — Эўропе, Азіі й Афрыцы.
Аўстралія й Антарктыда ня ёсьць часткамі а ні Новага ні Старога Сьветаў, бо не былі вядомымі на час узьнікненьня паняцьця.