Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі Беларусь |
Абрэвіятура | МАРГ Беларусі |
---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (32 гады таму) |
---|
Штаб-кватэра | Менск, вул. Кірава, д. 8, корп. 1 |
---|
Міністар | Аляксей Багданаў |
---|
Першы намесьнік | Артур Карповіч |
---|
Намесьнікі | Вячаслаў Драгун, Эдвард Матуліс, Ірына Наркевіч[1] |
---|
Зьвязаныя кампаніі | «Белювэліргандаль», «Белскупкаштмэт» |
---|
Бюджэт | 67 млрд рублёў[2] (2009 год; 24 млн $[3]) |
---|
Сайт | mart.gov.by |
---|
Колішняя назва | Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь (да 2016 г.) |
Міністэ́рства антыманапо́льнага рэгулява́ньня і га́ндлю Рэспу́блікі Белару́сь[4] — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне гандлю. Міністар гандлю прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 21 сьнежня 2021 году пасаду міністра займае Аляксей Багданаў[5].
- парадкаваньне гандлю, грамадзкага харчаваньня, побытавага абслугоўваньня ды абароны правоў спажыўцоў;
- агляд спажывецкага рынку й галіны побытавага абслугоўваньня;
- узгадненьне стварэньня тавараправоднай сеткі й нямытнага парадкаваньня;
- стварэньне ўмоваў для росту вываза тавараў ды паслугаў;
- парадкаваньне найму ў галіне гандлю, грамадзкага харчаваньня й побытавага абслугоўваньня;
- узгадненьне правядзеньня кірмашоў.
- запыт ва ўстановах зьвестак аб гандлі;
- прыём справаздачаў кіраўнікоў дзяржаўных установаў аб гандлі;
- накладаньне пакараньняў на прадпрыемствы за парушэньне заканадаўства аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме;
- узгадненьне з Міністэрствам замежных справаў стварэньня тавараправоднай сеткі за мяжою;
- апавяшчэньне ўстановаў ліцэнзаваньня пра парушэньне заканадаўства аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме, падача ў суды позваў аб абароне правоў спажыцоў;
- ухваленьне ведамасных пастановаў;
- падача прапановаў аб касаваньні пастановаў іншых дзяржаўных установаў, што пярэчаць заканадаўству аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме;
- стварэньне друкаваных выданьняў;
- стварэньне ведамасных узнагародаў;
- стварэньне, пераўтварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў[6].
Выканаўчая ўлада Беларусі |
---|
|
Міністэрствы | |
---|
Дзяржаўныя камітэты | |
---|