Ганна Рагель
Ганна Паўлаўна Рагель (нарадзілася ў 1889 годзе, в. Белыя, цяпер у Маладэчанскім раёне, памерла 5 кастрычніка 2010 года ў Маладэчне) — найстарэйшая жыхарка Беларусі.
Паводле пэўных зьвестак Ганна Рагель нарадзілася 4 ліпеня 1889 году[1], аднак у пашпарце спадарыні Рагель пазначаны толькі год бяз даты.
Муж Ганны Рагель быў кавалём, яна яму дапамагала. Пасьля таго, як савецкая ўлада забрала кузьню, працавала ў калгасе. Нарадзіла чатырох дзяцей, наймаладзейшую дачку — у веку 59 гадоў. На пэнсію пайшла ў 1965 годзе, маючы 76 гадоў. Цяпер пражывае ў прыватнай хаце ў горадзе Маладэчна разам з дачкой.
Ганна Рагель магла б лічыцца і, магчыма, зьяўляецца найстарэйшай жыхаркай плянэты, але дакумэнтальных пацьверджаньняў ейнага веку, якія б прызнаваліся на міжнародным узроўні, няма. Цяпер яна мае 120 гадоў і зьяўляецца старэйшай за Максіма Багдановіча.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Па тысячы рублёў за кожны год жыцьця // Наша Ніва, 1 ліпеня 2008 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Найстарэйшай жыхарцы Беларусі ўчора споўнілася 118 гадоў // Польскае радыё для замежжа, 5 ліпеня 2007 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Глеб Лабадзенка, Самая старая жыхарка Беларусі, 16 траўня 2008 г.
- Глеб Лабадзенка, Перадайце ім, што яны памыляюцца, 3 студзеня 2009 г.
- Арцём Багданаў, У самай старой жыхаркі Беларусі яшчэ захаваліся свае зубы // Польскае радыё для замежжа, 20 лістапада 2008 г.
- Сто васемнаццатая вясна бабулi Ганны(недаступная спасылка) // «Народная газета», 28 красавіка 2007 г.
- Найстарэйшая жыхарка Беларусі сьвяткуе 120-годзьдзе (рас.) // БЕЛТА, 4 ліпеня 2009 г.